Маці "беларускага шпіёна" ў Літве: Ён не быў у Беларусі гадоў 10

У студзені 2015 года ў Літве пачнецца суд над электрамеханікам дзяржаўнай кампаніі "Паветраная навігацыя" (Oro navigacija) 56-гадовым Рамуальдам Ліпскім. Яго вінавацяць у шпіянажы на карысць Беларусі. Падазраюць, што мужчына таемна фатаграфаваў дакументы ў кампаніі "Паветраная навігацыя" ды іншыя аб'екты і перадаваў іх галоўнаму разведвальнаму ўпраўленню Генштаба Узброеных сіл Беларусі. Ліпскаму пагражае турэмнае зняволенне на тэрмін да 15 гадоў.

Маці падазраванага, 80-гадовая Яўгенія Ліпская кажа, што сын знаходзіўся ў полі зроку спецслужбаў на працягу трох гадоў. Яна распавяла, што сына затрымалі на месцы працы год таму і начапілі кайданкі проста на працы.

Па словах маці, сын каля 10 гадоў не быў у Беларусі. Толькі летась атрымаў аднаразовую візу і з'ездзіў прыбрацца на магілах дзядоў і бабуль. Жанчына не верыць, што яе сын цпіёніў на Беларусь "Не веру, што ён шпіёніў на карысць Беларусі. Ён пра яе ніколі добра не адгукаўся. Што гэта за сябрук Лукашэнка, каб яму інфармацыю перадаваць?", — перадае ru.delfi.lt словы Яўгеніі Ліпскай.

Таксама яна кажа, што грошай у сына не прыбавілася — ён заўжды быў у пазыках. Жонка нават заклала кватэру, каб узяць крэдыт.

Фота — kidzworld.com