Маці-"гераіня" павінна 20 тысяч долараў за ўтрыманне дзяцей у інтэрнатах
Запазычанасць жанчыны, якая працуе ў калгасе, павялічваецца з кожным месяцам. Летась яе пазбавілі бацькоўскіх правоў у дачыненні да 11 дзяцей, якіх забралі на ўтрыманне ў дзіцячы дом. У судзе Драгічынскага раёну сцвярджаюць, што гэта самая вялікая пазыка, якую мае маці за тое, што не выконвала свае абавязкі ў дачыненні да непаўналетніх.
У калгасе, дзе працуе жанчына, распавялі, што пытанне пра пазбаўленне правоў паўстала даўно, але кожным разам жанчыне хацелі дапамагчы, даць шанец на выпраўленне. Аднак пасля апошняга візіту сацыяльных работнікаў у вёску высветлілася, што маці нават не прала вопратку дзяцей, якую атрымлівала ў якасці гуманітарнай дапамогі. Адзін з пакояў дому быў даверху завалены бруднымі рэчамі.
На судзе жанчына абурылася, што зараз застанецца без выплатаў, якія атрымоўвала на кожнага з дзяцей, і ёй не будзе на што набываць алкаголь. Штомесяц за ўтрыманне дзяцей жанчына мусіць плаціць больш за паўтара мільёна рублёў, аднак яе заробак не пакрывае і дзесятай часткі гэтай суммы.
Аляксей МУРЛАНАЎ, Еўрарадыё, Брэст