Маці і сын загінулі на пажары на Гомельшчыне
Пажар здарыўся ўвечары 13 снежня ў вёсцы Яроміна.
Са словаў суседзяў, 65-гадовая жанчына і яе 35-гадовы сын злоўжывалі спіртнымі напоямі. Прычыну трагедыі цяпер высвятляюць.
Яшчэ некалькі буйных пажараў адбылося ў вёсцы Баяры ў Міншчыне і ў вёсцы Купелі на Магілёўшчыне. Загінулі 23-гадовы непрацоўны хлопец і ахоўнік Магілёўскай мытні, перадае БЕЛТА.