Маці Кіркевіча дамагаецца змены меры стрымання для сына
Яна пераконвае КДБ, што ў турме ў сына пачало балець сэрца, і гэта можа стаць прычынаю змянення меры ўтрымання пад вартаю.
Маці зняволенага лідара Маладога фронту Алеся Кіркевіча дамагаецца змены меры стрымання для сына, які знаходзіцца ў турме КДБ.
Раней Алесь Кіркевіч у лісце папрасіў даслаць яму лекі ад хваробы сэрца.
Адвакатка Алеся Кіркевіча падала неабходныя паперы для змены меры страмання. Ларыса Кіркевіч раней перадавала сыну выпіскі з гісторыі хваробы, сама завозіла іх у СІЗА, аднак невядома, ці дайшлі дакументы да Алеся. Цяпер у КДБ іх ізноў патрабуюць. Следчы казаў, што копіі медычных дакументаў былі нібыта нечытальнымі.
Пасля прад'яўлення Алесю Кіркевічу абвінавачвання, якое адбылося 3 лютага, адвакатка не дамаглася ніводнай сустрэчы са сваім падабаронным, паведамляе Хартыя-97.