Маці падазраюць у забойстве ўласнай дачкі-студэнткі
У Гродна знайшлі цела студэнткі, у якой было перарэзанае горла, паведамляе “Камсамолка”. Падазраюць у забойстве маці дзяўчыны. Тая спрабавала скончыць жыццё самагубствам. Жанчыну адвезлі ў лякарню. На яе завялі крымінальную справу. Міліцыя цяпер высвятляе магчымыя матывы забойства і правярае інфармацыю наконт таго, што падазраваная лекавалася ў псіхдыспансэры.