Маці памылкова асуджанага хлопца шукае праўду ў Адміністрацыі

Вольга Родчанкава накіравала заяву ў Адміністрацыю прэзідэнта з просьбай абараніць грамадзянскія і канстытуцыйныя правы яе сына Сяргея і яе самой. Сяргей быў асуджаны 20 снежня на 12 сутак за “ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу” суддзёй Бролішс Ірэнай, нягледзячы на выкладзеныя суду факты і асабістыя паказанні Вольгі Родчанкавай.

Сям’я Родчанкавых мае дакументальныя доказы, якія пацвярджаюць, што хлопец у масавым мерапрыемстве не ўдзельнічаў зусім.

"Я не ведаю, куды мне яшчэ звяртацца, і Вы павінны мяне зразумець як маці і як грамадзяніна. Я, натуральна, буду падаваць апеляцыю, але гэта зойме пэўны час, а мой сын будзе сядзець незаконна асуджаны. Прашу Вас у парадку выключэння паскорыць рашэнне аб вызваленні майго сына, як незаконна асуджанага ці мяне асудзіце і пасадзіце побач з ім,
бо я ўвесь час знаходзілася побач"
, гаворыцца ў заяве.

Адзначым, што 20 снежня суды асудзілі нямала выпадковых мінакоў і людзей, якія праязджалі ў раёне “зачысткі”.

Глядзі таксама:
За "плошчу" судзяць нават выпадковых мінакоў
"Пабілі шкло ў машыне, выцягнулі сына і жонку, намагаліся яе збіць"