Маці Паўла Севярынца сёння будзе судзіцца са школай

Сёння ў віцебскім судзе адбудзецца разгляд грамадзянскай справы маці былога палітвязня Паўла Севярынца Таццяна. Напрыканцы сакавіка яна была звольненая са школы, дзе працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры. Таццяна Севярынец папрасіла адпачынак за свой кошт па сямейных акалічнасцях. Па вяртанні з Варшавы, дзе яна ўдзельнічала ў семінары “Дзеці ў сістэме адукацыі”, арганізаваным Варшаўскім цэнтрам школьнай працыкуды, высветлілася, што яе заява не была задаволеная. У выніку на пачатку красавіка выйшаў загад аб звальненні Таццяны Севярынец. Пасля гэтага жанчына звярнулася ў суд. Разгляд справы пачнецца ў 14.00.