Маці раскрытыкавалі за танец каля шаста з дзіцёнкам (відэа)

Жыхарка Каліфорніі Эшлі Райт вымушаная абараняцца ад крытыкі, якая на яе абрынулася пасля з'яўлення на YouTube відэазапісу яе танца каля шаста. Справа ў тым, што падчас танцу да маці падышла яе двухгадовая дачка. І Эшлі Райт працягвала танец ужо з ёй на руках.

Як піша The Daily Mirror, на крытыку жанчына адказвае, што лічыць падобны танец "нармальнай з'явай".