Маці з сынам замерзлі ў хаце
Ноччу 19 снежня у сваім доме ў вёсцы Груздава Палачанскага сельсавета замерзлі 67-гадовая жанчына і яе 43-гадовы сын. Па словах памочніка пракурора Маладзечанскага раёна Аляксандра Васюты, які выязджаў на месца здарэння, напярэдадні маці з сынам выпівалі. Пасля ляглі спаць. Печ у хаце не палілі. Па выніках медыцынскай судовай экспертызы, прычынай смерці і пенсіянеркі, і яе сына стала пераахаладжэнне, паведамляе "Рэгіянальная газета".