Мадэль Playboy раздзелася ў VIP-ложы стадыёна (фота, відэа)

26-гадовая шатландская мадэль Хізэр Макартні была ў стане алкагольнага ап'янення. Яна сцвярджае, што менавіта гэта, а не грошы, стала прычынай яе ўчынку — Макартні ў VIP-ложы зняла з сябе ўсю вопратку і некалькі хвілін пазіравала перад заўзятарамі.

Як інфармуе Delfi, мадэль Playboy аказала супраціўленне паліцэйскім, яе арыштавалі, ноч яна правяла за кратамі. За стрыптыз на стадыёне Хізэр Макартні аштрафавалі на 300 долараў.