Madness адсвяткуюць дзень нараджэння новым альбомам

Піянеры брытанскага ска-руху Madness адсвяткуюць 30-годдзе з пачатку сваёй кар'еры выпускам новага альбома – першай студыйнай працы гурта за 10 год. Выхад восьмага ў дыскаграфіі калектыву альбома, які атрымаў назву «The Liberty of Norton Folgate», запланаваны на восень гэтага года.

Паведамляецца, што «The Liberty of Norton Folgate» стане першай канцэптуальнай працай у рэкордынгавай гісторыі гурта. Прадставіць матэрыял свайго новага дыска Madness плануюць сёлета ўлетку ў лонданскай Hackney Empire.

Канцэртная прэзентацыя альбома адбудзецца 24 і 25 чэрвеня і будзе суправаджацца грандыёзным тэатралізаваным шоў.

Нагадаю, што апошні на сёння студыйны рэліз Madness «Wonderful» датаваны 1999-м годам. У 2002-м годзе выйшла кампіляцыя лепшых песень Madness «Our House», а ў 2005-м яны выдалі зборнік кавер-версій хітоў 60-70-х «The Dangermen Sessions, Vol. 1».

Фота: www.mychemicaltoilet.com