Мадона адсудзіла дзяцей у Гая Рычы
Суд Нью-Ёрка 12 сакавіка прыняў рашэнне, паводле якога дзеці Мадоны і
яе былога мужа кінарэжысёра Гая Рычы будуць жыць з маці ў ЗША,
паведамляецца на сайце ContactMusic. Бацька, які дамагаўся таго, каб пасля разводу дзеці жылі з ім у Вялікабрытаніі, зможа наведваць іх і забіраць да сябе на час вакацый. Ён пагадзіўся на прапанаваныя адвакатамі Мадоны ўмовы.
50-гадовая Мадона і 40-гадовы Гай Рычы развяліся ў лістападзе 2008 года. Падчас шлюбаразводнага працэсу неаднаразова падымалася пытанне пра тое, дзе і з кім будуць жыць васьмігадовы Рока і трохгадовае прыёмнае дзіця пары Дэвід.
Раней паведамлялася, што паводле рашэння брытанскага суду дзеці будуць па чарзе жыць то з Рычы, то з Мадонай.
Фота: www.vesti.kz