Мадона праедзецца па Ўсходняй Еўропе
Поп-каралева Мадона вырашыла працягнуць свае гастролі Sticky &
Sweet у падтрымку выдадзенага ў 2008-м годзе новага альбома «Hard
Candy». Другая частка канцэртнага тура стартуе 4 ліпеня ў Лондане і працягнецца аж да канца жніўня. На сёння ў рамках Sticky & Sweet II анансаваныя 16 канцэртаў з магчымым наступным павелічэннем колькасці дат.
Паводле слоў выканаўцы, падчас цяперашняга тура яна наведае тыя гарады, якія выпалі з канцэртнага графіка леташніх гастроляў. Улетку гэтага года Мадону можна будзе ўбачыць у Мілане, Барселоне, Гамбургу, Таліне, Хельсінкі, Варшаве, Празе і Любляне.
Нагадаем, што першая частка Sticky & Sweet, якая доўжылася з жніўня да снежня 2008-га года і ахапіла 17 краін свету, прынесла 280 мільёнаў долараў, зрабіўшы Мадону найбольш высокааплатнай сольнай спявачкай усіх часоў.
Згодна з некаторымі звесткамі, падчас цяперашніх гастроляў спявачка збіраецца наведаць таксама Балгарыю, Венгрыю, Румынію, Сербію і Расію, аднак пацверджання гэтаму пакуль няма.
Расклад тура Sticky & Sweet 2009:
4 ліпеня – Лондан, Вялікабрытанія
7 ліпеня – Манчэсцер, Вялікабрытанія
11 ліпеня – Верхтэр, Бельгія
14 ліпеня – Мілан, Італія
21 ліпеня – Барселона, Іспанія
23 ліпеня – Мадрыд, Іспанія
28 ліпеня – Гамбург, Германія
30 ліпеня – Осла, Нарвегія
4 жніўня – Талін, Эстонія
6 жніўня – Хельсінкі, Фінляндыя
9 жніўня – Гётэборг, Швецыя
11 жніўня – Капенгаген, Данія
13 жніўня – Прага, Чэхія
15 жніўня – Варшава, Польшча
18 жніўня – Мюнхен, Германія
20 жніўня – Любляна, Славенія.
Фота: www.loveradio.ru