Мадона прапаноўвае сваім фанатам 'Ледзяшы'
Мэнэджмэнт Мадоны абвясціў нарэшце афіцыйную назву і дату выхаду
новага, адзінаццатага па ліку студыйнага альбома спявачкі. Плытка будзе звацца
«Hard Candy». У крамах па ўсім свеце яна з'явіцца 28 красавіка. «Hard Candy» стане апошняй працай Мадоны, выпушчанай на лэйбле Warner
Bros. Летась спявачка абвясціла аб спыненні 26-гадовага супрацоўніцтва з
рэкордынгам і пачатку працы з новай прамоўтынгавай кампаніяй Live Nation, якая
будзе займацца не толькі дыстрыбуцыяй дыскаў, але і канцэртамі спявачкі.
Як паведамлялася раней, удзел у запісе новага альбома 49-гадовай выканаўцы прымалі прадзюсары Тымбаланд і Нейт «Danja» Хілс. Па словах Хілса, Мадоне вельмі спадабаўся апошні альбом Джасціна Тымберлейка, над якім працаваў гэты прадзюсарскі тандэм, таму яна вырашыла прыцягнуць іх і да запісу сваёй новай плыткі. Дарэчы, у працы над «Hard Candy» паўдзельнічаў і сам Джасцін:
«Новая праца Мадоны будзе моцна адрознівацца ад усіх папярэдніх альбомаў поп-дзівы зусім іншым гучаннем, - сведчыць Нейт «Danja» Хілс. - Перад намі была пастаўленая задача пабудаваць дынамічную танцавальную плытку з шыкоўнымі хіп-хоп-бітамі. Магу заявіць, што гэта самы амбіцыйны праект Мадоны на гэты дзень».
Паведамляецца, што першым сінглам з «Hard Candy» стане песня з назвай «Four Minutes», запісаная з удзелам Тымбаланда і Джасціна Тымберлейка. Чакаецца, што кампазіцыя патрапіць у эфір радыёстанцый ужо ў сакавіку.
Нагадаем таксама, што на пачатку сакавіка імя Мадоны будзе ўрачыста ўключана ў сімвалічную Залу Славы Рок-н-ролла. Такім чынам будуць зазначаныя жыццёвыя заслугі спявачкі на ніве служэння папулярнай культуры. Пры гэтым Мадона стане першым прадстаўніком «лёгкага» жанру, чыё імя будзе ўключана ў Залу Славы. Цырымонія ўводзін адбудзецца 10 сакавіка ў Нью-Ёрку.
Апроч Мадоны, «экспанатамі» Залы Славы стануць амерыканскі рок-музыка Джон Меленкамп, канадскі кампазітар, паэт і выканаўца Леанард Коэн, гурт The Dave Clark Five і папулярны ў 60-я амерыканскі інструментальны рок-калектыў The Ventures.
Фота: www.music.com.ua