Мадона просіць грошы ў сваіх фанатаў

Мадона папрасіла сваіх прыхільнікаў ахвяраваць грошы на пабудову школы для дзяўчынак у Малаві. Паводле слоў спявачкі, школа пад назвай The Raising Malawi Academy For Girls разлічаная на дзяцей з бедных сем'яў, перадае Gigwise.com. «У Афрыцы вельмі мала дзяўчынак, якія маюць мажлівасць або атрымоўваюць рэзалюцыю хадзіць у сярэднюю школу. Я правяла ў гэтай краіне шмат часу і зразумела, што адзіны варыянт, як я магу дапамагчы - гэта пабудаваць школу для дзяўчынак», - заявіла Мадона на сваім афіцыйным сайце.

Спявачка, якая з траўні афіцыйна ўсынавіла малавійскага хлопчыка Дэвіда Банду, жадае, каб яе фанаты «паўдзельнічалі ў гэтай справе і дапамаглі ёй любымі даступнымі спосабамі».

Фота: www.rollingstone.com