Мадона прызнаная самай паспяховай артысткай 2008 года

Выданне Los Angeles Times апублікавала штогадовы рэйтынг самых паспяховых артыстаў, сумесна складзены кампаніямі Pollstar і Nielsen SoundScan. Пры складанні топ-ліста ўлічваюцца дадзеныя аб прададзеных альбомах, квітках на канцэрты, а таксама колькасць запамповак кампазіцый таго або іншага музыкі ці гурта з афіцыйных інтэрнэт-рэсурсаў за год толькі ў ЗША.

Першае месца хіт-параду, які складаецца з 20 пунктаў, заняла поп-спявачка Мадона, якая зарабіла за 2008 год 120,1 мільёна долараў. На працягу мінулага года 5,5 мільёнаў амерыканскіх прыхільнікаў спявачкі купілі квіткі на яе шоў. Агульны прыбытак Мадоны ў 2008 годзе склаў 281,6 мільёны долараў.

Адзначым, што Nielsen SoundScan прызнала канцэрты спявачкі, якія яна дала ў 2008 годзе ў рамках свайго тура "Sticky & Sweet", найбольш прыбытковымі. У сваю чаргу Pollstar аддала туру Мадоны першы радок свайго рэйтынгу самых паспяховых паўночна-амерыканскіх гастроляў года.

Другое месца ў топ-20 па версіі Los Angeles Times дасталося канадскай спявачцы Селін Дыён, якая змагла зарабіць за рахунак продажаў альбомаў і квіткоў на яе канцэрты ў ЗША 106, 8 мільёнаў долараў. Трэці радок рэйтынгу заняў амерыканскі кантры-выканаўца Кені Чэсні, прыбытак якога склаў 95,7 мільёны долараў.

Таксама ў спіс самых паспяховых артыстаў патрапілі аўстралійская каманда AC/DC, якая зарабіла ў ЗША 82 мільёны долараў і якая заняла чацвёртае месца, брытанскі калектыў Coldplay, якому дасталася пятая пазіцыя топ-ліста (81,6 мільёна долараў), а таксама Bon Jovi, Брус Спрынгсцін, Metallica, The Police, Том Пэці і іншыя музыкі.

Фота: www.poxe.ru