Мадона стала "Іконай стылю"

Поп-каралева Мадона атрымала ганаровае званне «Іконы стылю» на цырымоніі ўзнагародаў Elle Style Awards, якое праходзіла ў Лондане. Такім чынам арганізатары цырымоніі адзначылі, што Мадона ўсе, больш чым 20 год, сваёй кар’еры тонка ўлоўлівала модныя тэндэнцыі, а калі-нікалі выступала і іх ініцыятарам. Нагадаю, што ўзнагароды Elle Style Awards традыцыйна ўручаюцца не толькі ў галіне моды, але і ў сферы музыкі і кінематографа. Так у музычнай катэгорыі самай стыльнай выканаўцай стала брытанская спявачка Эмі Уайнхаўс, у той час як актрысы Тэндзі Ньютан і Эшлі Йенсэн перамаглі ў галіне кіно і тэлебачання.

Лепшым дызайнерам у міжнароднай катэгорыі прызналі Стэлу Маккартні, а самай стылёвай мадэллю - Наомі Кэмпбэл. Дадам, што цырымонія ўзнагародаў Elle Style Awards, якую называюць «Оскарам» у свеце моды, у гэтым годзе праходзіла ў чацьвёрты раз.