Мадона трапіла ў залю славы рок-н-ролу

Амерыканская поп-спявачка Мадона 10 сакавіка была ўключаная ў Залю славы рок-н-рола амерыканскага фонду. Афіцыйная цырымонія адбылася ў Нью-Ёрку ў гатэлі Waldorf-Astoria. Разам з Мадонай у Залю славы патрапілі Леанард Коўэн, рокер Джон Міленкэмп, брытанскі поп-гурт The Ventures і інструментальны калектыў The Dave Clark Five.

Крытыкі аднадушныя ў тым, што Мадона сапраўды заслужыла сваё месца ў гэтай залі, які захоўвае гурты The Beatles, Led Zeppelin, The Doors, Black Sabbath, імёны Элвіса Прэслі, Боба Дылана і іншых сусветна вядомых выканаўцаў.

Дадам, што намінантамі могуць стаць толькі тыя артысты, чыя творчасць правераная часам - а дакладней тыя, хто выдаў свой першы альбомы больш за 25 гадоў таму.

Мадона пачала сваю кар'еру ў пачатку 80-х на нью-йоркскай клубнай сцэне, атрымаўшы за гэты час пяць узнагарод Грэмі.

У 2000 годзе яна была ўключаная ў Кнігу рэкордаў Гінэcа як самая паспяховая артыстка ўсіх часоў, з продажамі ў 120 мільёнаў асобнікаў сваіх альбомаў.

Больш таго, гуказапісвальная кампанія Мадоны Warner Brothers Records у 2005 годзе паведаміла, што міжнародныя продажы яе альбомаў складаюць звыш 200 мільёнаў асобнікаў і гэтую вышыню яна трымае і зараз.

Паводле версіі часопіса Forbes, Мадона адна з найбагацейшых і найпаспяховых жанчын шоў-бізнэсу Злучаных Штатаў.

Нагадаю. што пяцёрку "навабранцаў" Залі славы рок-н-рола штогод выбіраюць 600 прафесіяналаў, якія працуюць у індустрыі музыкі.

Фота: www.liveinternet.ru