Мадона выдае новы альбом

Поп-каралева Мадона анансавала падрабязнасці свайго новага, адзінаццатага па ліку поўнафарматнага альбома.  Як стала вядома, на дыск пад назвай «Hard Candy» трапіць 12 трэкаў, стылістыка якіх будзе змяняцца ад традыцыйнага для спявачкі дэнс-попу да кампазіцый з відавочным уплывам хіп-хопу.

Гонар стаць першым сінглам рэлізу дастаўся песні «4 Minutes», удзел у запісе якой прыняў Джасцін Тымберлэйк.

Таксама да працы над пласцінкай былі прыцягнутыя вядомыя прадзюсары Цім Баланд і Фарэл Уільямс.

Назву свайго новага альбома Мадона тлумачыць тым, што «жадала, каб ён атрымаўся крутым і салодкім адначасова - як лядзяш».

Рэліз дыску запланаваны на 28 красавіка.

Нагадаю, што папярэдні дыск Мадоны «Confessions On A Dancefloor» быў выдадзены ў 2005-м годзе і стаў мультыплатынавым.

Фота: abcnews.go.com