Мадона закахалася ў Gogol Bordello
Поп-каралева Мадона закахалася ў н’ю-ёркскі панк-гурт Gogol Bordello, якім кіруе украінец Яўгені Гудзь. Спявачка не толькі запрасіла музыкаў выйсці з ёй на сцэну падчас
выступу на канцэрце Live Earth, які адбыўся ў Лондане 7 ліпня, але і
запрасіла Гудзя папрацаваць над сваім фільмам.
45-хвілінная «незалежная» стужка пад назвай «Filth & Wisdom» стане рэжысёрскім дэбютам Мадоны. А франтмэн Gogol Bordello адыграе ў ім персанажа, які хаваецца пад ініцыяламі А.К. Цікава што гісторыя героя нагадвае гісторыю самога Гудзя: эміграцыя з Савецкага Союза, бадзянне па чужынах, спробы прыжыцца за мяжой і зрабіць там кар’еру. Акрамя таго, Яўген паўдзельнічаў і ў стварэнні дыялогаў да фільму.
Дадам, што прэм’еру «Filth & Wisdom» плануецца правесці на фестывалі Sundance Film Festival увесну 2008-га года.
Працягваючы тэму Gogol Bordello, скажу, што 10 ліпеня выйшаў новы, чацьвёрты альбом каманды «Super Tatanta». У падтрымку гэтага рэлізу ў жніўні сёлета гурт збіраецца праехацца па Еўропе, у тым ліку зазірнуць на вугорскі Sziget Festival.
Фота: www.rhapsody.com