Мадонна назвала сусветны тур "Цвёрды і салодкі"
Мадонна анансавала першыя даты свайго будучага сусветнага турнэ ў падтрымку новага дыска «Hard Candy». Гастролі, якія атрымалі правакацыйную назву «The Sticky and Sweet» (у
перакладзе са слэнгу - чэлес), стартуюць 23 жніўня ў Кардыфу і
працягнуцца да канца лістапада. Фінальнай датай турнэ, якое складаецца
з 27 выступаў у краінах Еўропы і ЗША, будзе 26 лістапада – у гэты дзень
Мадонна выступіць на стадыёне «Міленіум» у Маямі.
Сярэдні кошт квітоў на канцэрты «The Sticky and Sweet» складзе 100 долараў.
Нагадаю, што ў апошні раз поп-зорка гастралявалі па свеце ў 2006-м годзе. Шоў «Confessions Tour», якое сабрала больш за 1,3 мільёна гледачоў, прынесла спявачцы 230 мільёнаў долараў, і стала самым паспяховым турам, які калі-небудзь праводзіўся жанчынай-выканаўцай.
Нагадаю, што новы альбом Мадонны «Hard Candy» быў выдадзены 28 красавіка і адразу ж стартаваў на першым месцы чартаў Вялікабрытаніі, ЗША, Канады і Аўстраліі, паралельна ўзначаліўшы зводны еўрапейскі і сусветны хіт-парады.
«Hard Candy» стаў дзясятым альбомам «нумар адзін» спявачкі ў Вялікабрытаніі і сёмым рэлізам у яе дыскаграфіі, які ўзначаліў амерыканскі рэйтынг Billboard.
Фота: www.dailymail.co.uk