Мадонна прадала VIP-выступ на дабрачынным аўкцыёне
Мадонна зрабіла ўнёсак у дабрачынны аўкцыён, які адбыўся 22 траўня ў рамках Канскага кінафэсту, выставіўшы на гандаль свой уласны выступ. За VIP-выступ з дзвюх песень за кулісамі аднаго з канцэртаў сусветнага
турнэ «Sticky & Sweet» двое пакупнікоў выклалі 350 000 еўра.
Сродкі, заробленыя на аўкцыёне, будуць накіраваныя на патрэбы дабрачыннага фонду па барацьбе са СНІДам «amfAR».
Рэпер Пі Дзідзі (P Diddy) стаў не менш шчодрым: яго лот уяўляў сабою магчымасць патусавацца з ім цэлыя суткі. За гэтую прапанову пераможца заплаціў 200 000 еўра.
Агулам падчас мерапрыемства было сабрана больш за 5 мільёнаў еўра. Вяртаючыся да Мадонны, адзначым, што ў Канах спявачка прадставіла свой дакументальны фільм «I Am Because We Are», прысвечаны дзецям з бедных афрыканскіх сем'яў.
Працу Мадонны высока ацанілі прафесіяналы кінабізнесу, у прыватнасці, амерыканскі рэжысёр Майкл Мур («Фарэнгейт 9/11»). Ён адзначыў, што ў карціне адлюстраваныя важныя пасланні, якія ён спрабуе данесці і ў сваіх уласных фільмах, і прапанаваў Мадонне прадставіць «I Am Because We Are» у рамках свайго фэсту Traverse City Film Festival.
Паказ адбудзецца 2 жніўня ў Мічыгане. Спявачка плануе асабіста прысутнічаць на мерапрыемстве.
Фота: www.dailymail.co.uk