Мадонна прысвеціць свой новы фільм араба-ізраільскаму канфлікту
Новым праектам Мадонны стане дакументальная карціна, прысвечаная ўрэгуляванню араба-ізраільскага канфлікту. Пра гэта паведамляе Ha'aretz. Па словах спявачкі, рэжысёрам карціны выступіць Натан Рысмэн, які некалі працаваў у спявачкі садоўнікам і няньчыў яе дзяцей.
У траўні, на фэсце ў Канах, Мадонна і Рысмэн прадставілі дакументальны фільм "I Am Because We Are", сцэнар якога напісала спявачка, а здымаў яго Рысмэн.
Стужка прысвечаная лёсам мільёнаў дзяцей з рэспублікі Малаві на паўднёвым усходзе Афрыкі, асірацелых з-за СНІДу. У 2006 годзе Мадонна ўсынавіла дзіця з гэтай краіны.
У лютым 2008 гада на Берлінскім кінафэсце адбылася прэм'ера дэбютнага фільма Мадонны "Бруд і мудрасць", прысвечаная асабістым уражанням спявачкі аб шоў-бізнесе.
Фота: www.mtv.com.ua