Мадонна спяецца з Брытні Спірс
Амерыканская спявачка Мадонна вырашыла адправіцца ў свой канцэртны тур
разам з Брытні Спірс. Пачатак тура Sticky and Sweet запланаваны на 23
жніўня, перадае штодзённая газета 15 хвілін. Перш за ўсё спявачкі пачнуць працу над запісам сумеснага відэа для Sticky and Sweet. Яго будуць трансляваць на вялікіх экранах падчас тура. Жывыя выступы Спірс стануць бонусам да канцэртнай праграмы Мадонны.
Гэта ўжо не першы сумесны праект папулярных бландзінак. Меламаны дагэтуль памятаюць нашумелы пацалунак Мадонны і Спірс падчас іх выступу на цырымоніі MTV Music Awards у 2003 годзе, адзначае газета.
Сябры Спірс спадзяюцца, што праца з Мадоннай верне Брытні, якая стамілася ад праблем з сям'ёй і наркотыкамі, да нармальнага жыцця .
Мадонна ж актыўна рыхтуецца да тура і на днях афіцыйна аспрэчыла слых пра развод са сваім мужам - рэжысёрам Гаям Рычы.
Фота: forum.business-news.ru