Магіляўчаніну пагражае смяротнае пакаранне

Пракуратура Магілёўскай вобласці перадала ў суд матэрыялы аб жорсткім забойстве дзвюх жанчын. Іх целы знайшлі ў сакавіку ў Магілёве. Каля месяца спатрэбілася міліцыі, каб выйсці на падазронага. Ім аказаўся 39-гадовы непрацуючы магіляўчанін. Ён цалкам прызнаў сваю віну і даў падрабязныя паказанні аб усіх акалічнасцях злачынстваў. Матыў абодвух забойстваў - сварка пасля распівання спіртнога. Расчляненне цел загінуўшых - гэта спроба схаваць сляды.

Матэрыялы справы ўвайшлі ў чатыры тамы. Магіляўчаніну можа пагражаць ад 8 да 25 гадоў турмы, пажыццёвае зняволенне або смяротнае пакаранне, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.