Магіляўчанка спрабавала прадаць у Расію дзвюх дзяўчат

Беспрацоўная 28-гадовая вярбоўшчыца мусіла даставіць дзяўчат у падмаскоўны горад Бронніца. Аднак яе затрымалі супрацоўнікі магілёўскага аддзела па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй.



На жанчыну пачалі крымінальную справу. Ёй пагражае да 10 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці, паведамляе магілёўская міліцыя.



Фота — esp.md