Магілёўшчына пакутуе ад баброў
Сапраўдным бедствам сталі бабры для жыхароў Магілёўскага раёна. Напрыклад, вёску Журавец сваёй плацінай дыверсанты-грызуны папросту адрэзалі ад свету. Паляваць на баброў можна толькі ўвосень, а ліцэнзія каштуе больш за 30 тысяч. Так што жадаючых няшмат.
Жывёлы асмялелі настолькі, што абжываюцца нават у вёсках. Да Марыі Маркавай бабёр зайшоў проста ў адрыну, чым нямала напалохаў бабульку. Праўда, там не прыжыўся, а пасяліўся метрах у 30 ад хаты ў невялікай затоцы. Калі бабра пачалі баяцца нават мясцовыя сабакі, жывёлу вылавілі і эвакуявалі далей ад людных месцаў, распавядае тэлеканал СТВ.