Магілёўскага дэпутата пасадзілі за хабар

Былога начальніка бабруйскай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, дэпутата Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, першага сакратара Магілёўскага абкама КПБ Уладзіміра Алейніка пакаралі на дзевяць гадоў пазбаўлення волі. Як паведамляе Радыё "Свабода", яго затрымалі сёлета 10 сакавіка за атрыманне хабару ў памеры 30 тысяч долараў. Падчас следства супраць яго былі заведзеныя чатыры крымінальныя справы.