Магілёўскага "фацінскага маньяка" затрымалі ў нецвярозым стане
Магілёўскага забойцу дзвюх жанчын затрымалі ў яго кватэры. Пра гэта паведаміла старшы памочнік пракурора магілёўскай вобласці Ала Кузняцова.
Мужчына злоўжываў алкаголем і не плаціў за камунальныя паслугі, за што яму адключылі святло.
Кузняцова: "Ім з'яўляецца жыхар Магілёва, які пражывае ў жылым масіве, дзе былі знойдзеныя целы забітых жанчын. У апошні час ён не працаваў, вёў асацыяльны лад жыцця. Пражываў адзін у кватэры, за якую не плаціў, таму там была адключаная электрычнасць. Абодва злачынствы былі здзейсненыя ў кватэры. Зараз падазронага затрымалі, ён даў падрабязныя паказанні пра абставіны злачынства".
Затрымалі мужчыну яшчэ некалькі дзён таму, але ён не мог даць нейкія паказанні. У кватэры таксама знайшлі рэчы, якія даказваюць яго віну. Больш падрабязная інфармацыя ў інтарэсах следства пакуль не паведамляецца. Не каментуюць у пракуратуры і звесткі пра факты канібалізму.
Нагадаем, ахвярамі злачынцы сталі 35-гадовая і 30-гадовая магіляўчанкі, целы якіх былі жорстка знявечаныя.
Дарэчы, праваахоўнікі кажуць пра ўцечку інфармацыі. Напрыклад, фота знявечаных целаў з'явіліся на адным з інтэрнэт-сайтаў. Па гэтым факце, магчыма, аддзел, які займаецца інфармацыйнымі злачынствамі, правядзе расследаванне.