Магілёўская моладзь патрабуе ад мэра горада больш за 20 лавак

У Магілёве моладзевыя актывісты правялі акцыю па прыцягненню ўвагі мясцовых уладаў да праблемы дабраўпарадкавання горада. На набярэжнай ракі Дубравенькі моладзь усталявала больш за 20 шыльдачак са зваротам да старшыні гарвыканкама Віктара Шорыкава: «Шорыкаў! Тут павінна стаяць лаўка!».

Ініцыятарам акцыі выступіў аргкамітэт па стварэнні моладзевага грамадскага аб’яднання «Маладыя сацыял-дэмакраты — Маладая Грамада». Зараз актывісты плануюць новую акцыю.

На гэты раз яны звернуць увагу мясцовых уладаў на недахоп урнаў у грамадскіх месцах.

БелаПАН