"Магілёўскі маньяк" прызнаўся ў двух забойствах

Магілёвец, абвінавачаны ў асабліва жорсткім забойстве дзвюх жанчын, цалкам прызнаў сваю віну. Пра гэта, паводле інфармацыі БЕЛТА, паведаміў пракурор Магілёўскай вобласці Эдуард Сянькевіч. Нагадаем, забойствы з расчляненнем трупаў адбыліся ў сакавіку гэтага года. Пры допытах і праверцы паказанняў абвінавачаны цалкам прызнаў сваю віну і даў падрабязныя паказанні.

Яго паказанні, як кажа следства, пацвердзілі судова-медыцынская, крыміналістычная, генетычная экспертызы.

У ліпені папярэдняе следства будзе скончана. Крымінальную справу накіруюць у Магілёўскі абласны суд.