Магілёўскія будаўнікі здаюць недаробленае жыллё
Жыхарка Бабруйска Святлана атрымала ад мясцовага забудоўшчыка кватэру, якую ацэньвае як “непрыдатную для жыцця”. Паводле дакументаў, дом здадзены 31 сакавіка, аднак толькі 20 чэрвеня яе запрасілі агледзець жыллё.
Святлана: “Пры аглядзе кватэры можна сказаць, што ўсё – суцэльная недаробка. У туалеце ў столі дзірка, праз якую сыплецца керамзіт, дзверы на балконе не зачыняюцца, шклопакет крыва стаіць, праёмы дзвярэй у спальнях па вышыні з розніцай больш 10 см, усе столі ў іржы”.
Такія ж скаргі паступаюць ад жыхароў новабудоўлі “Спадарожнік-39”. Афіцыйна дом здадзены 10 ліпеня, аднак, паводле пакупнікоў, дом відавочна не дабудаваны, і канчатковай здачы чакаць давядзецца доўга.
Цяпер Святлана чакае выпраўлення недаробкаў. Ключоў дагэтуль не атрымала. У кастрычніку пачнецца тэрмін выплаты крэдыту, бо па законе з дня здачы дома даецца 6 месяцаў на рамонт. У такім выпадку на рамонт застанецца максімум месяца два.
Варта адзначыць, што нядаўна на паседжанні Магілёўскага аблвыканкама спецыяліст па архітэктуры і будаўніцтву Сямён Балоцін распавёў пра намер за 10 месяцаў выканаць гадавы план будаўніцтва жылля па вобласці.