Магілёўскія дэмакраты хочуць абраць адзінага кандыдата
31 ліпеня ў Магілёве пройдзе канферэнцыя Аб'яднаных дэмакратычных сілаў Магілёўшчыны. Там падвядуць вынікі дзейнасці за апошнія гады і прымуць планы на будучыню. На канферэнцыю паклічуць усіх прэтэндэнтаў у прэзідэнты, якія заявілі пра свой магчымы ўдзел у выбарах. Магілёўцы хочуць паслухаць іх планы, праграмы і намеры ды вырашыць, каго падтрымліваць. Бо дагэтуль дэмакратычныя сілы краіны нават не абралі працэдуру вылучэння адзінага кандыдата.
"Мы вырашылі аб'яднацца разам і правесці канферэнцыю. Самае галоўнае, што хвалюе ўсіх дэмакратаў Магілёўшчыны, — што спробы выхаду на адзінага кандыдата розных арганізацый не маюць поспеху. Прыпынілася працэдура выхаду на адзінага кандыдата ў Беларускім незалежніцкім блоку. Ініцыятыва Рады інтэлігенцыі не мае поспеху і зусім прыпынілася гэтая працэдура. Таму мы жадаем даць новы імпульс, каб дэмакраты аб'ядналіся і нарэшце вырашылі гэтае хвалюючае пытанне", — кажа намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.
У канферэнцыі прымуць удзел АГП, Партыя БНФ, Партыя Свабоды і Прагрэсу, Сацыял-дэмакратычныя партыя, Асамблея няўрадавых арганізацый Магілёўшчыны, Свабодны прафсаюз, 6 рэгіянальных кааліцый Магілёўскай вобласці. Таксама далучыліся левая партыя "Справядлівы свет", партыя "Надзея", Прафсаюз металістаў і аргкамітэт партыі працы.