Магілёўскія прадпрымальнікі зноў сабраліся на плошчы
Сёння ў Магілёве на плошчы перад будынкам аблвыканкама зноў сабраліся індывідуальныя прадпрымальнікі. У 12 гадзінаў мусіць пачацца відэаканферэнцыя з удзелам намесніка
кіраўніка ўрада Андрэя Кабякова. На яе чыноўнікі абяцаюць запрасіць і
прадстаўніка прадпрымальнікаў.
Нагадаем, учора на плошчы сабраліся паўтары сотні гандляроў. Іх лідэры ўдзельнічалі ў перамовах у аблвыканкаме, якія закончыліся безвынкова.
Сёння ўдзельнікі мітынга плануюць прыняць рэзалюцыю з патрабаваннямі аб’яўлення мараторыя на дзеянне прэзідэнцкага ўказа № 760, а таксама паскарэння прыняцця закона аб малым і сярэднім бізнэсе ў Беларусі.
Радыё Свабода