Магілёўскія ўлады перасталі красці?

Камітэт дзяржкантроля Беларусі сумесна з Міністэрствам фінансаў здзейсніў праверку работы магілёўскіх ворганаў улады і іншых арганізацый за 2007, 2008 і першы квартал 2009 года. Усяго інспектавалася 47 арганізацый. Падчас праверкі рэвізоры не выявілі ніводнага выпадку злоўжыванняў і крадзяжоў з боку мясцовых уладаў. Пры гэтым яны заўважылі немэтавае выкарыстанне 4,5 млрд. рублёў, а таксама недастатковае выкарыстанне рэзерваў для папаўнення бюджэту.

У сувязі з гэтым старшыня магілёўскага аблвыканкама Петр Руднік звярнуў увагу на неабходнасць вучобы службовых асоб, каб у далейшым пазбегнуць адзначаных памылак.