Магілёўскія выратавальнікі – другія ў Еўропе
Другое месца занялі магілёўскія выратавальнікі на чэмпіянаце па шматбор’і сярод супрацоўнікаў Міністэрстваў па надзвычайных сітуацыях еўрапейскіх краін. Ён прайшоў у Ленінградскай вобласці Расіі. У спаборніцтвах удзельнічалі прадстаўнікі Расіі, Беларусі, Нямеччыны,
Польшчы, Казахстана і Фінляндыі.
Супрацоўнікі Магілёўскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у агульнакамандным заліку былі другімі. Першае месца заваявалі расіяне, на трэцім месцы – палякі.
Выратавальнікам даводзілася падчас праходжання пэўнай дыстанцыі як мага хутчэй знайсці “пацярпелых”, аказаць ім першую дапамогу і транспартаваць у адмысловае месца. Падчас чэмпіянату выратавальнікі таксама прыцягваліся да ўдзелу ў сапраўдных аперацыях.