Магілёвец прадаў музею талерку караля Рэчы Паспалітай Аўгуста II за $6000

Унікальную талерку Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі купіў за 6000 долараў — болей заплаціць установа проста не магла. Уладальнік пагадзіўся, хаця, напрыклад, у Нямеччыне ён мог атрымаць у некалькі разоў больш, адзначае "Комсомольская правда в Беларуси".  Музейныя эксперты 5 месяцаў вывучалі ўнікальны прадмет сервізу, правяралі яго сапраўднасць. А ўладальнік талеркі, калекцыянер з Магілёва, увесь гэты час цярпліва чакаў.

Талерка была зробленая ў 1733 году на знакамітай Майсенскай парцалянавай мануфактуры ў Дрэздэне. У той жа год заказчык сервізу — саксонскі курфюрст Фрыдрых Аўгуст — стаў каралём Рэчы Паспалітай пад імем Аўгуста II. Таму ўвесь сервіз пазней і празвалі каранацыйным.

Пабачыць талерку можна будзе ў новай музейнай экспазіцыі.