Магілёвец скінуў сабутэльніка з гаўбца

У Магілёве 15 жніўня быў знойдзены труп 52-гадовага мужчыны з траўмамі, якія звычайна атрымліваюць пры падзенні з вышыні. Як інфармуе БЕЛТА, выявілася, што ўначы магілёўца пасля сумеснага распіцця спіртных напояў пасварыўся з сабутэльнікам. 23-гадовы маладзён скінуў гаспадара з гаўбца кватэры, размешчанай на 4-м паверсе.

Падазронага затрымалі. На яго пачалі крымінальную справу.