Магілёвец “замініраваў” дыска-клуб “Джокер”
У выніку прыйшлося эвакуяваць усіх наведнікаў і персанал.
Здарэнне адбылося раніцай 17 жніўня. 19-гадовы хлопец затэлефанаваў на нумар “101” і паведаміў пра выбуховае прыстасаванне, закладзенае ў дыска-клубе.
Брыгада па размініраванні, аднак, не выявіла бомбы. Тым часам праваахоўнікі аператыўна знайшлі тэлефоннага хулігана і неўзабаве затрымалі яго.
Хлопцу пагражае да пяці гадоў турмы, паведамляе магілёўская міліцыя.
Фота — directpress.ru