Магістраль “Брэст-Мінск” стане платнай і для беларусаў
З наступнага года цэнтральная аўтамабільная дарога краіны "Брэст-Мінск-мяжа Расіі" стане платнай для ўсіх карыстальнікаў. Таксама мусіць павысіцца сума плацяжоў, якія цяпер збіраюцца з іншаземцаў, кіроўцаў вялікагрузнай тэхнікі і аўтобусаў. Як стала вядома Еўрарадыё, неабходнасць увядзення платы з беларусаў абумоўлена крэдытам у больш чым 430 мільярдаў рублёў, які ўзяты на рамонт дарогі.
Колькі будзе каштаваць праезд для грамадзянаў нашай краіны — пакуль невядома. Цяпер кіроўцы з замежных краінаў плацяць 2 долары за праезд легкавога аўтамабіля, кіроўцы аўтобусаў — 5, грузавых аўтамабіляў — 15.
Кіроўцы мусяць плаціць за карыстанне дарогай на кожным з 4 пунктаў збірання плацяжоў, якія месцяцца па трасе. Дарэчы, за суткі па "Алімпійке" праязджае каля 11 тысяч аўтамабіляў.
Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст