Магутны цыклон з Адрыятыкі накрыў Беларусь

Магутны цыклон з Адрыятычнага мора прынёс на Беларусь моцны снег, завеі і дажджы. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміў дзяжурны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра. Па словах сіноптыка, за мінулыя суткі ў Беларусі выпала ў розных рэгіёнах ад 1 да 11 мм ападкаў. Ужо цяпер можна казаць аб тым, што за мінулыя суткі будзе перавышэнне нормы ападкаў.

Дарэчы, над Еўропай, якая таксама знаходзіцца ва ўладзе снежнай стыхіі, іншы цыклон — ён сфармаваны на поўначы і менш актыўны, чым той, які прынёс на тэрыторыю Беларусі непагадзь.

Адрыятычны цыклон да канца гэтых сутак пачне сыходзіць на поўнач і яго ўплыў саслабне. А 2 і 3 лютага прыйдуць новыя цыклоны, якія прынясуць у Беларусь завеі, моцны снег, адзначаюць метэаролагі.