Магутны выбух у Махачкале, загінулі двое дзяцей (відэа)

Выбуховае прыстасаванне спрацавала каля крамы гаспадарчых тавараў непадалёку ад цэнтральнага рынку. Адразу загінулі двое дзяцей, пазней паведамлялася, што ў бальніцы памёр паранены мужчына. Аднак МУС Расіі гэта абверг, было заяўлена, што параненыя жывыя.


 Спецыялісты высветлілі, што выбухоўка была закладзена ў жалезную трубу. Там было каля 2 кг тратылу, паведамляе РІА "Новости".

Фота — ria.ru