Махляры зарабілі 35 мільёнаў рублёў на чужым пашпарце

Двух непрацуючых жыхароў Маладзечна будуць судзіць за тое, што яны скарысталіся чужым пашпартам, зарэгістравалі фірму і сталі нібыта гандляваць таннай металапрадуцыяй на ўмовах поўнай перадаплаты, паведамляе БелаПАН. Махляры скарысталіся пашпартам, які лічыўся непрыдатным ва Уздзенскім РАУС. Гаспадар дакументу даведаўся, што з’яўялецца ўладальнікам фірмы, толькі ад міліцыянераў.

За непрацяглы час ахвярамі аферыстаў сталі 6 будаўнічых арганізацыяў. Яны пералічылі на рахунак фірмы болей за 35 мільёнаў рублёў за неіснуючую прадукцыю. На большую частку атрыманых грошай махляры набылі 14 ноўтбукаў.