Макартні не гатовы да дуэту з Осбарнам
Сэр Пол Макартні не плануе сумеснага выступу з Озі Осбарнам на цырымоніі Brit Awards, якая адбудзецца ў лонданскай зале Earl's Court 20 лютага.
Былы ўдзельнік The Beatles будзе зачыняць цырымонію Brit Awards адмысловым сольным сэтам. Апроч хітоў музыка мае намер выканаць прысвячэнне сваёй першай жонцы Ліндзе Макартні, якая сканала ў 1998 годзе ад рака.
Нагадаю, што на Brit Awards Полу Макартні будзе ўручаная прэмія за выбітны ўнёсак у музыку.
Дарэчы, ідэя дуэта з Макартні з'явілася ў Озі Осбарна і яго жонкі Шэран, якія сёлета выступяць вядучымі цырымоніі. Аднак сэр Пол адказаў, што пакуль не гатовы да падобнага выступу.
Сам Озі Осбарн заявіў у інтэрв'ю таблоіду The Sun, што вельмі хвалюецца з нагоды цырымоніі.
Паводле яго словаў, з-за дрэннай памяці ён баіцца забыць імёны намінантаў і спадзяецца на дапамогу сваёй жонкі. Маўляў, "Шэран можа сутыкнуцца з кім-небудзь у аэрапорце ў 1973-м, а затым пры сустрэчы ў 2005 годзе ўзгадаць, што яго завуць Джымі".
Фота: www.thesun.co.uk