Маккейн і Клінтан сталі пераможцамі "супераўторка нумар два"

Рэспубліканец Джон Маккейн стаў кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША. Чакаецца, што сёння ён атрымае падтрымку Джорджа Буша.
Сенатар-дэмакрат Хілары Клінтан скараціла разрыў з Баракам Абамам па ліку галасоў і публічна пацвердзіла, што не мае намеру сыходзіць з дыстанцыі. Абама захаваў пазіцыі лідэра, але Клінтан пасля перамогі ў аўторак удалося скараціць разрыў з ім да 77 дэлегатаў.

Пасля завяршэння гэтага этапу гонкі Абама і Клінтан з аднолькавай рашучасцю заявілі аб намеры перамагчы ў наступных раундах "праймерыз", бліжэйшы з якіх пройдзе ў суботу, 8 сакавіка, у штаце Ваёмінг.

РИА Новости