Макс Корж сабраў стадыён у Бухарэсце
Макс Корж / instagram.com/maxkorzhmus
Макс Корж сабраў стадыён у Бухарэсце. Было прададзена 42 тысячы квіткоў, з якіх толькі каля трох тысяч набылі грамадзяне Румыніі.
Перад канцэртам у горадзе былі ўведзеныя надзвычайныя меры бяспекі. Мясцовыя нават прыгадалі, як у Румыніі праводзілі саміт NATO — і колькі паліцыі тады было сцягнута ў Бухарэст. Але фанатам Каржа ўсе гэтыя абставіны не зашкодзілі: яны, як звычайна, слэміліся на вуліцах, спявалі, прайшлі маршам да стадыёна і ўвогуле жылі ў кайф.
Пра затрыманні і інцыдэнты да і падчас канцэрта пакуль нічога не вядома.