Макс Мірны прайграў шосты раз запар

Макс Мірны не здолеў прайсці ў другі круг турніру серыі "Майстарс" у Манрэалі. "Прессбол" піша, што ў сустрэчы першага круга з харватам Іва Карлавічам беларускі тэнісіст выйграў першы сэт, але ўтрымаць перавагу не змог. Мірны саступіў у тай-брэйку заключнай партыі. Выніковы лік матчу: 6:4, 3:6, 6:7.

Паводле звестак рэсурса “Тэніс у Беларусі”, канадская няўдача стала шостай запар паразай Макса Мірнага. Лідэр беларускай тэніснай зборнай выйграў апошні матч 13 чэрвеня, амаль 2 месяцы таму.