Макс Мірны выйшаў у 1/4 фінала "Ралан Гарос"

Макс Мірны і Аліса Кляйбанава (абодва займаюць 13-я месцы ў мужчынскім і жаночым парным рэйтынгу адпаведна) вышлі ў чвэрцьфінал адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе ў змяшаным разрадзе. 30 траўня ў другім крузе беларуска-расійскі мікст выйграў у французскага дуэта Жулі Куэн (51) і Мікаля Маю (58) — 6:2, 6:3. Матч перарываўся з-за дажджу ў другім сэце, калі лік быў 4:3.

Наступнымі супернікамі Мірнага і Кляйбанавай будуць іспанка Нурыя Льягастэра Вівес (6) і аўстрыец Олівер Маарах (11), паведамляе БелаПАН.