Максім Мірны патрапіў у трэцюю сотню рэйтынгу АТП

Беларус Максім Мірны выбыў з другой сотні рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў. З 184-га месца ён апусціўся на 263-е.  Гэта самы горшы рэйтынг Мірнага ў адзіночным разрадзе, пачынаючы ад 1999 года. У парным разрадзе ён апусціўся з 18-га на 20-ы радок.

Адзначым, што Уладзімір Ваўчкоў цяпер займае 385-е месца (раней было 380-е), Уладзімір Ігнацік - 582-е (раней - 381-е), паведамляе БелаПАН.