Максім Мірны прайграў у першым крузе турніру ў Барселоне
Максім Мірны (48-е месца ў сусветным рэйтынгу) няўдала выступіў на буйным тэнісным турніры ў Барселоне з прызавым фондам 850 тысяч еўра. 24 красавіка ў першым крузе (1/32 фіналу) беларускі спартоўца прайграў "пасеянаму" пад 12-м нумарам аргенцінцу Гільерма Каньясу (28-е месца ў сусветным рэйтынгу) - 2:6, 6:7 (4:7). Раней сапернікі сустракаліся тройчы. У двух выпадках, у тым ліку ў чвэрцьфінале Кубка Дэвіса - 2004, мацней быў Мірны.